да маци

Калі ты чуешь, маці,
калі яшчэ жывеш,
знайдзі мяне у хаце,
дзе сон мой беражэш.

Знайдзі мяне малую,
як у ранейшы час,
такую вось худую
знайдзі мяне хоць раз.

А не цепер, дык потым.
Чакаю моцна я
вось тут у полі гэтым
дзе шэпчыцца трава.

Я ведаю, што знойдзеш,
надзея усё жыве,
калі ты нават пройдзеш,
забытую, мяне.

Ты нейдзе ёсць,матуля,
ты мне пішы, пішы.
Я усё жыццё ратую
дзяцей - іх не знайшлі.

Чакай мяне да ночы
і раніцай чакай.
мне сняцца тваі вочы.
Мызыка скрыпку дай!

Я для душы зайграю
каб слёзы як рака
змывалі, што збіраю,
як гора з жабрака.

Вось так праходзяць годы
а мне адна бяда:
пісьмо без адрасата
ня беруць нікуды.

Гады яшчэ чатыры
яно зляжыць у пылу.
А я цябе ніколі,
напэўна, не знайду.


Рецензии