Не забывай
і няма чаго кідаць.
Што магчыма тут параіць?
Толькі рэшткі захаваць.
Перакрыць уверх заслонку
ледзь не ўсю, не да канца.
Каб засталася ў скарбонке
больш каштоўнага цяпла.
Зменьшыць плошчу абагрэву,
ізалюючы цяпло
ад таго, што без патрэбы
будзе ў ноч, у забыццё.
І нічога больш ня трэба.
Толькі класьціся і спаць.
А на золку будзеш ведаць
што больш помніць, і шукаць.
Свидетельство о публикации №112022210785
Вацлав Хадосевич 26.12.2014 14:31 Заявить о нарушении
"Зменьшыць плошчу абагрэву"... Калі разглядаць у Пячным сэнсе, то юшку прыкрываюць, ці "зажымаюць" - каб "зменшыць выцягненне грэву" ????
Олег Буйницкий 29.12.2014 14:01 Заявить о нарушении
"Зменьшыць плошчу абагрэву"... Калі разглядаць у Пячным сэнсе, то юшку прыкрываюць, ці "зажымаюць" - каб "зменшыць выцягненне грэву" ????
Олег Буйницкий 29.12.2014 14:01 Заявить о нарушении правил / Удалить
-----------------------------------------------------------------------------
Гэтага паведамлення не бачна ў маім кабінеце, Вацлаў. Але я яго ўсё ж ткі скапіраваў тутака, не набіраючы. Уяўляеш сабе што гэта? Калі яно знікне з Вашага каментара да майго верша, дык гэта адзначае, што нехта наўмысна хоча прадставіць мяне з глузду з'ехаўшым. Маўляў галюцынацыі ў чалавека. Вось што такое залішні давер у інтэрнэце. І вось што такое заслонка, праз якую я не магу выкладаць па пяць-дзесяць водгукаў на дзень да самых што ні на ёсць уважлівых чытачоў.
Нават калі бачна, што яны чытачу падабаліся. А з Вашых водгукаў у маім кабінеце бачна, што аніводзін мой верш Вам на самой справе не падабаўся.
Владимир Кабердин 29.12.2014 15:34 Заявить о нарушении