Спякота
Блакіт нябёсаў разарвецца:
Ужо даўно за трыццаць,
Нібыта ў печцы,дзень дыміцца.
Нікога сонца не шкадуе,
Пускае стрэлы ў пляс, злуецца,
Вакол сябе ўсё руйнуе,
У нябёсах каршуном уецца.
Зямля ў жароўні знемагае
І толькі марыць аб адным:
Няхай вада пал’е жывая,
Няхай ужо знікне гэты дым!
І адышоу спякотны поўдзень,
Бо з лёгкай Божае рукі
Разбіўся аб зямлю той злодзей
На “залатыя” медзякі…
Свидетельство о публикации №112022108554