Мяне няма

Мяне няма.
Гэта толькi цень мой коцiцца
Па завулках,пад`ездах,па сценaх,
дрэвах i лесвiцах.
Гэта проста нейкi туман...
Грэх маркоцiцца.-
Я падман твайго зроку.
I часу.Гадзiны i месяцы.

Мяне няма.
I нiкому нiякай рознiцы,
Што за здань
Каля дому твайго удзень i ноччу бадзяецца.
Гэта усё ў тваей галаве,Гэта усё табе мроiцца.
Кажаш сам,што вар`ят,
Але гэта табе падабаецца.

Мяне няма.
Я заўжды памiраю ў студзенi.
Зараз люты адлiчвае тыднi да цеплага,чыстага.
Да майго адраджэння ў ляльку
з нейкай паскудзiны.
Да твайго канчатковага
з розуму з`езду ўрачыстага...


Рецензии