Пауночнае ззянне...
Паўночнае ззянне
Ў нябёсах над Мінскам…
Прыродная з’ява?
Ці з’яўлены знак?
На выпрабаванні?
На цуд нейкі блізкі?
Прыгожа, цікава,
Пісаў не мастак.
Гляджу ў захапленні,
Чмурэю, дзіўлюся
Багатым адценнем,
Паўтонаў гульнёй...
О, казка! Праменні!
Ды над Беларуссю!
Расквечаны цені
Прасторы начной…
Нябесныя сілы
Кранулі мазкамі
Тутэйшага свету
Паўночны абшар…
І, … Божа мой мілы,…
З’явілі над намі
Дзівосным партрэтам
Свой рэдкасны дар.
Паэтыяная старонка Таццяны Дзям'янавай www.lightynna.ru
Свидетельство о публикации №112022004932