Радзiна
Не прысьвяціў свой верш?”
Яна ж мне адно - радзіна,
Зь якой не памрэш.
Якая ў жвірах спачыла
На кручах, па-над Дняпром,
Якая ў ліхой разліве
Мой цудадзейны паром!
Якая ў гулагах канала,
Касьцямі мосьцячы гаць,
Ды ёсьць каму вершы Купалу
Сёньня чытаць.
А колькі ў вайну пабіта!
Ды ўсё ж чапляла хамут,
Каб залацелі жытам
Балоты ды груд.
Крычаць пра любоў ня буду –
Аддзячу цябе, калі
Укрыюся мяккім грудам
Радзімай сваёй зямлі.
2007.
Свидетельство о публикации №112022004513
Жадаю поспехаў !
Владимир Казак 10.11.2013 00:05 Заявить о нарушении