Iзноу страшны, пакутны сон...
Душу мінуўшчынай марозіць:
П’яны мужык, бутэлек звон,
Малыя плачуць на падлозе,
І боль, і роспач, і туга -
Нібы лязом па свежых ранах…
Ізноў, ізноў у ланцугах –
Сямейных “радасцяў” кайдАнах!
Здаецца, тыя ж на вачах,
Што і калісьці, сохнуць слёзы,
І так жа птушкай б’ецца жах –
Што "сам" і сёння нецвярозы.
А ў сэрцы – дзетак галасы
І прадчуванне мужняй кары:
Ўсё як тады: за валасы -
Ды аб сцяну… змарнелым тварам.
Схаплюся. Вейкі расчыню.
Адчую явы мяккі дотык.
І ўслаўлю ноч, і цішыню,
І вольны подых… адзіноты…
19.02.2012
Паэтычная старонка Таццяны Дзям'янавай www.lightynna.ru
Свидетельство о публикации №112021910005