Азарэнне
паміж табою і душой?,
калі няма ў ім азарэння,
падараванага праз бой?
Душа і ты - не супрацьлегласць.
Але калі ўсё па душы,
ці да яе ляжыць адлегласць –
няма цікавага ў жыцці.
Што цікавей заўсёды ў спрэчцы,
ў якой не ведама яшчэ,
каму стаяць на першым месцы,
а хто і загадзя на дне?
Задавальняючы патрэбу
перамагаць і дасягаць,
спрабуем мы узняцца ў неба,
з якога лепш усё відаць...
Каб там ужо давесьці богу,
ці добра ён папрацаваў,
ці забяспечыў перамогу,
ці свет ад д’ябла захаваў.
Але ці будзе дасканалым
свет, у якім адна душа?,
ў якім няма, хаця б у малым
нічога з плённага жыцця?
Каб не узняцца мне дачасна.
Бо час кідаць, і час збіраць.
Спазніцца – можа і нешчасьце.
Раней – нічога не відаць.
Свидетельство о публикации №112021609458