Дзе свабода
Вясной не знайду,
А летам забуду…
Увосень – памру!
Нарэшце, дарэчы!
Калі вам не хлушу…
А хлусіць умею,
Вам, ездзіць па вушах.
Песняр без трыбуны,
Змагар без пакутаў,
Як дым без пажару,
Капціць сусвет буду.
Дзе тая свабода,
Што вы мне казалі?
Калі яе маю -
Чаму ж не прызнаю!
Мне стала пытаннем
Усе наваколле.
Прынасі яно…
Мяне вабіць усе болей!
Чым гэтыя сцены
І пасткі, і сховы -
Мацней, прыгажэй,
Простага слова?!
Прыватныя жыцці -
Агульным сталі!
З брыдкім, агідным,
Каханне змяшана!
Выгналі праўду даўно
З сваіх жытлаў,
З хлусней у хаўрусе
І кожны нявінны!
Каму ўжо патрэбны? -
Далекія зоры,
Магутныя планы,
Вытокі законаў!
Нам хлеба, відовішч!
Відовішч і хлеба!
Набіць кашалек
І не хутка памеці!
Вучоба патрэбна -
Для галачкі толькі...
Работа для грошай,
Альбо каб не сдохнуць!
Ізноў мітусня,
Ізноў разважанні!
Руку падасі
Каб ніжэйшым падняцца?
Калі падасі -
Яны ж цябе скінуць!
Уніз на крыжы
Тысяч магілаў
Паветра гарыць -
Спякота навокал!
Ад подыхаў тых,
Што лезуць угору.
Свабоды вам трэба?
Ці хлеба? Відовішч?
Давайце, кажыце,
У вас сёння сповядзь!
Пісьменнікі, прачкі,
Бамжы, грамацеі -
На чым засцярожаны
Вашы надзеі?
Ці Гітлер, ці Сталін,
Ці хто яшчэ большы,
Рукамі сваімі знішчыў
М І Л Ь Ё Н Ы?
Галосна і гучна,
Давайце, кажыце
Чаго ж мы жадаем?
Чаму ўсе прыціхлі?
Свидетельство о публикации №112021400355
Ганна.
Анна Сергей 14.02.2012 13:19 Заявить о нарушении
Евгений Пешко 15.02.2012 10:48 Заявить о нарушении
Анна Сергей 15.02.2012 13:25 Заявить о нарушении