Сустрэчы бываюць розныя
Звычайныя і ўзнёслыя.
Сустрэчы бываюць жаданыя,
Цікавыя і незвычайныя.
І вочы бываюць розныя:
Стомленыя і дзівосныя.
Вочы бываюць натхнёныя,
Яскравыя і чароўныя.
І людзі бываюць розныя:
Вясёлыя і сур'ёзныя,
Добрыя, светлыя, верныя,
Няшчырыя, несумленныя.
16.01.2012
Свидетельство о публикации №112020803107