Беларусь

Над маею краінай сонца
 Свеціць ярка і ўноч, і ўдзень.
 Свеціць ярка ў маё аконца,
 Не баіцца даждоў і завей.

 Над маёй белакрылай руссю
 Палыхае агонь надзей.
 І няма прагажэй Беларусі
 І да сэрца няма бліжэй.

 Ты мая сінявокая маці.
 У касу васілёк упляла,
 З лёну соткана тваё плацце
-Ты заўсёды прыгожай была!

 Ты прыгожай была заўсёды,
 Толькі бачу я сум у вачах.
 Ах, чаму, мама, ты не вясёлая?
 Што нядобрага бачыш у снах?

 Рэкі-рукі шпарчэй пабеглі,
 Зямлю абдымая мацней.
 У лесе птушкі трывожна узляцелі:
 - Я хвалююся за дзяцей!

 Я далонню кранула неба
 І адчула пякучы боль.
 Боль за тых, хто Радзіму ведаў,
 Ды звярнуўся да маці другой.

 Зразумела тады я боль сэрца гарачага.
 Зразумела я колькі надзей
 Ты ахвярыла у пошуках будучага
 Для сваіх няўдзячных дзяцей!

 Ты не плач! Не бядуй, матуля!
 Ты ўспомні колькі сыноў
 Да цябе чужых прытулілася.
 Ты ім ласку дала, ды любоў.

 Працавітая, добрая, Белая
 Русь, што сотні вякоў жыла.
 Ты старанная, мужная, смелая
 І заўсёды такой была!

 Што было, то ніколі не вернецца.
 То, што будзе, паведае час,
 А ў цяперашні час я ведаю
 Беларусь - лепшы гонар для нас!


Рецензии
доброй ночи.красивый стих))))))))))

Юлия Лапушинская   15.05.2012 01:21     Заявить о нарушении
спасибо)

Мисюс Яна   29.07.2012 19:50   Заявить о нарушении
скоро приеду)))жду не дождусь)

Юлия Лапушинская   29.07.2012 20:05   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.