Ты

Ты прамільгнула і сышла
з такога доўгага чакання,
неуміручага жадання,
шукання пільнага,
 блукання
сярод звычайнасьці штодня.
Ты прамільгнула і сышла.
І не дазволіла крануцца,
паспець крануцца да званка,
каб пачакала, не прайшла,
каб прыпыніла рух навукі
у бок далёкага канца.
Не засталася, каб адчуў,
каб даў адчуць сваё каханне.
Ты дзесьці  зноў у вандраванні
каля далёкіх надта дум.
Няхай праходзіць гэты сум
аб тваёй страце ў жаданні.
Непажаданая мая!
Не заставайся да канца.
Пакінь мяне, як і тады,
як адыходзіць прэч смуга.
Ты не дазволіш бачыць сны,
бо сон мой ты!
І толькі ты.


Рецензии
В-в-а-ах-х-х... На адным удыхе ! Але ж, Франак, навошта,калі ляцеў па Вершу, дык ты,зараза, булыжнік на шляху,пад ногі ?
Выкінь з "як адыходзіць прэч смуга." слова "прэч".
І ізноў жа, выкінь кропкі і клічнікі,кажу табе,убачыш,як стане "смачней" і загадкавее і таямнічна па сэнсу...

"Ты прамільгнула і сышла
з такога доўгага чакання,
неўміручага жадання,
шукання пільнага,
блукання
сярод звычайнасьці штодня,
ты прамільгнула і сышла,
і не дазволіла крануцца,
паспець крануцца да званка,
каб пачакала, не прайшла,
каб прыпыніла рух навукі
ў бок далёкага канца;
не засталася, каб адчуў,
каб даў адчуць сваё каханне -
ты дзесьці зноў у вандраванні,
каля далёкіх надта дум -
няхай праходзіць гэты сум
аб тваёй страце ў жаданні,
непажаданая мая,..
не заставайся да канца,
пакінь мяне, як і тады,
як адыходзіць смуга,
ты не дазволіш бачыць сны,
бо сон мой ты,
і толькі ты!


Олег Буйницкий   07.02.2012 11:09     Заявить о нарушении