Падзял ся са мною радасцю...
Падзяліся са мною радасцю,
смехам, думак сваім накірункам,
для мяне гэта будзе лепшым,
самым сладасным падарункам.
Падзяліся са мною позіркам,
дарагім для душы ўспамінам -
трапятанне адчую, быццам
сама пяшчота мяне абніме.
Падзяліся сваім сумам,
сусрэтым ў дарозе болем -
я сабе іх вазьму, спадзяваясь,
што яны цябе не крануцца болей.
Што не ведаю мне жаданей
за хвіліну тваёй ўвагі,
прызнаюся у гэтым позіркам -
як хапае толькі адвагі?
Дзе знайсці, запазычыць сілы,
калі у адно світанне
нежаданы прыйдзе, пакутлівы,
самы сумны момант растання?
І ніяк не пазбегнуть адлегласці,
але мара мяне абяцае грэць,
як у мінулым, калі ня ведала,
а толькі жадала цябе сустрэць.
9.09.2007
Свидетельство о публикации №112020400763