Восень
Крочыць услед за летнім сонечным цяплом
Кожны год красой гуляе задуменна
То цішком, то з буйным ветрам-памяло
Кожны год сярод лясоу, сярод палеткау
Пакідае плямы жоутых дываноу
Кожны год алоукам крэсіць легка, метка
Па абрысах першых зімніх маразоу
Восень
Не забыць твае туманы, твае ночы
Не сагрэць халоднай ранічнай расы
Не угледзець у хмарах твае вочы,
Не крануць дажджынкі-валасы
Кожны год яна прыходзіць часам раннім
Кожны год не абыходзіць стараной
Забірае, што выршчвалі старанна,
Пажынае, што вырошчвалі вясной
Кожны год яна прыходзіць, быццам сведка,
Кожны год нібы судзя і пракурор
Для адных яна распусціцца як кветка,
А другім прашэпча прыгавор
Восень
Ты у жыцце прыйдзеш аднойчы
Ты пажнеш сярпом далекую вясну
Ты заглянеш у вочы мае моучкі
Каб пасля па сэрцу паласнуць
14.08.07
Свидетельство о публикации №112020404206