Хроника зим 2010-2012г

 МінскіЯ  ХРОНіКі. ХРОНіКА ЗіМ 2010-2012г.

Снежыць, снежыць, снежыць...
Ноч.
І  месяц  ўверсе  ледзянее...
Павылазіла  у  снежні  Нежыць
і  пайшла  губіць  людзей...
      Не, не  чалавек  на  чалавека –
      пярэварацьні  і  ваўкалакі,
      ў снежані  народ  калечылі,
      Палкамі, палкамі, палкамі...

Студзіць,  студзіць, студзіць...
Снег  бясконца  трусіць…
Злодзеі  сумленных  судзяць.
Тут, у  студзені,
на  Беларусі.
     Не, не  па  Закону  судзяць:
     Ваўкалакі  абярнуліся  у  сУдзей – 
     і  панапіхалі  ў  турмы, ў  студзені,
     поўкраіны...
     Не  забудзем, не  забудзем,  не  забудзем...

Лютасць,  лютасць,  лютасць...
Вымерзла   Краіна  да  касцей...
Ваўкалакі  ў  месяцы  у  лютым
на  разбой  выходзяць  ўсё  часцей.
    Не,  не  людзі  гэта – Зверы-здані,
    Сатаны  памечаныя  знакам.
    Ад  яго  адзін  загад-заданне –
    ператварыць   усіх  у  ваўкалакаў.

Снежань, 
           студзень,
                люты...
Злыя  месяцы...
Хутка  хмары  расцярэбіць  Сонца...
Прыйдзе  Сакавік,  зямля  мая  прагрэецца.
Ваўкалакам  на  святле  не  будзе месца !
Перастане  Снежыць  нас  Сцюдзёнасць  Лютая  бясконца !
*+*
4 лютага 2012 г.

(*Снежань - декабрь; студзень - январь; люты - февраль)


Рецензии