Вяртанне Возвращение бел
Я прайшоу пау-Эуропы, але ж зноукi да хат тваiх еду.
Каб расой частавацца сярод буйнага шумнага гаю,
каб у цябе закахацца, Радзiма мая дарагая.
Паляжаць на мяжы, назiрая арла увышынi,
памаучаць на Дзяды, памiная свае каранi.
На Купалле, з каханай удвая, шукаць папараць-кветку
Ды малiнaвы сок ацiраць рукавом як сурвэткай.
Пайсцi ускокi вяселай сялянскай гулянкай,
цалавацца уначы з чарнаброваю краляй-сялянкай.
пагутарыць аб жыццi са старым вясковым дзядком,
ускочыць у свежае сена, кацiцца з капешкi кулём.
потым, у хаце старое, дачакацца простай вячэры,
разглядаць фотаздымкi, што скрылi старые шпалеры.
Ранiцою - прайсцiся па лузе туманным з касцамi,
перапынкам, з гуркамi ды шкаваркай, частвацца блiнам.
Палядзець на аблокi, што вецер па небе раскiнуу.
За усiм гэтым (i болей) вяртаюся я на Радзiму.
Калi ж хто запытае : *навошта? гэта ж можна усюль адшукаць?*
Адкажу: Ты не ведаеш кошту, што мне стау, каб усе гэта прыдбаць.
Свидетельство о публикации №112012908133