Водгук iнака Мiкалая Бембеля на зборнiк Ангелiны Д

Водгук на паэтычны зборнік
Ангеліны Міронычавай-Дабравольскай
“Лінія святла”


...зямную сьцяжынку завершы
раскаяным сэрцам, найперш...
...маленні - вышэй за вершы...
хай стане маленнем - верш...


...зборнік "Лінія святла" можна, без перабольшання, назваць паэтычным малітвасловам, няўпынным маленнем, якое не перастае быць вершам...


...гэта пяшчотная, дрыготкая музыка слова... якая ліецца прыгожа й глыбока і пакрывае зямныя трагедыі і замілаванні бясконцай Любоўю, якою Творца Існага надзяліў кожную істоту і ўсё Сваё Тварэнне...


...аўтарка зміраецца дозела, становіцца травой - жывой
"...ці пад нагою,
ці пад касою..."

... упадабляецца тым, хто сапраўды пускае Богачалавека ў сэрца сваё і ідзе туды, куды гукае Ён...

"...іду
па мяжы
любові і болю -
да Цябе, Госпадзе!.."


...чуйнага чытача ў "Лініі святла" чакае паломніцтва ў храм рыфмараў, дзе кожны "...крок -
што ключ да дзіўнае скарбонкі...",
дзе "...не перайначыць, не змяніць
маіх слядоў нацягнутую ніць -
праз морак-лёс -
таропкіх,
крохкіх,
звонкіх..."


"...нам не дано предугадать - как слово наше отзовется..." - ...але, мяркую, што і крытыкаў "Лініі святла" чакае матэрыял, які дазволіць ім ва ўсім бляску выявіць сваё прафесійнае майстэрства...


...а самой рыфмарцы - разам з падзякай за тое, што не баіцца "...кровью чувств ласкать чужие души..." - пажадаем яшчэ МНОГАЯ ЛЕТА - натхнення, цярпення і Божай дапамогі ва ўсіх добрых справах!..


6 лістапада 2011 года


Удзячны чытач Зьніч -
інак Мікалай - Алег Бембель.


Рецензии