Лiшак гора смяецца...

Лішак гора смяецца.
 Збытак радасці плача.
 Так устроена сэрца –
 Немагчыма іначай.

 Але ёсць і другое,
 Што здзіўляе нямала:
 Калі радуе тое,
 Што раней засмучала.

 А ў самотным настроі
 Чутна шчасцейка рэха:
 Калі слёзы – ракою –
 З-за мінулай уцехі.

23.01.2012


Рецензии