Разв тальны спам н

                Пасвяч. ад*езду з Беларусі (1989г)

  Калі грымелі паязды,
  На час апошній, развітальный -
  Далі святыя абразы,
  Рушнік льняны і дома тканый

  І маці мроіла: сынок -
  То ад навалы і бяды,
  Ад нязваных усіх турбот,
  Ад скрух, нуды і ад жуды.
  ..........................
  Рушнік льняны і вышываный,
  З пары тэй, рэдка дастаю,
  Сабе здабыў ён лёс шуфляный,
  Як я здабыў долю сваю.

  А на святыя абразы,
  Я, часам, вочы падымаю;
  Бо нада жыць, бо нада жыць.
  Бо часіна ідзе такая.
  ........................
  Калі грымелі паязды,
  На час апошній, развітальный -
  Далі святыя абразы...
  Рушнік льняны і дома тканый...

                - 07.11.11














 


Рецензии