Збавенне

-Атрута…Атрута…Атрута…
Хутчэй зачыніце дзверы!
Свярбіць нейкі цяжкі смутак:
Так страшна нікому не верыць.
Пульсуе… Пульсуе… Пульсуе…
Сэрца просіць маё збавення.
Няхай ужо яму пашанцуе,
Дазвольце ужо нараджэнне!
Стамілася жыць за абодвух.
Так страшна нікому не верыць.
Дык дайце жа свежага подых
Паветра, адкрыйце жа дзверы.
Няхай прымітыўнасці сведкі
Усе павыходзяць і знікнуць дашчэнту.
Даруйце. Даруйце вясеннія кветкі,
Прабачце капрызы свайму пацыенту!
Паветра… Паветра… Паветра…
Дазвольце крыху цеплыні,
Прыемнага свежага ветра –
Ласкавай яго дабрыні!
Даверу… Даверу… Даверу…
Крыху чалавечай любві,
Быць можа, тады я паверу
У доктара словы:”Жыві!”
Паверу… Паверу… Паверу…
І ўжо мне захочацца жыць.
Няхай толькі будуць адкрытыя дзверы,
Мне лепш ужо, хочацца піць.
Кахаю… Кахаю… Кахаю…
Яго і цябе, і людзей.
Чакаю… Чакаю… Чакаю
Збыцця самых лепшых надзей.


Рецензии
Лена, милая, "нараджэнне")))

Махнач Сергей Юрьевсын   03.11.2012 22:40     Заявить о нарушении
Спасибо. Исправила.

Елена Володько   04.11.2012 14:30   Заявить о нарушении
Хотя, опять-таки, возможно сочетание "Хрыстова Раджэнне"

Елена Володько   04.11.2012 14:36   Заявить о нарушении
Ой, не знаю - не силён в правописании)))

Махнач Сергей Юрьевсын   04.11.2012 15:31   Заявить о нарушении