Апошняе люстэрка...
Мільёнам зорак у далоні
Люстэрка з болем увайшло
А вусны чулі міваволі
Як іх чырвонае пякло.
Усё тваё так хутка сходзіць
Як карацейшы дзень зімы
Калі на захад сонца коціць
Праз шэрыя як сталь дамы.
І на шляху сваім не змоучыць
Пад небам зноў зазіхаціць
Бліскучае, як поўня ноччу
Са сталі сэрца, а баліць.
Амаль усё. Шкляных кавалкаў
Не засталося ў душы
Я твой мог быць увесь і цалкам
Цяпер жа... Мой аловачак, пішы!..
Свидетельство о публикации №112011805016