Дуб и Сосна
Ў карагодзе лясоў,
Пад дажджом,ці пад сонцам яскравым
На спадканні яны
Вартавалі любоў,
Сустракаліся не для забавы.
А цудоўны мастак,
Што Нясвіж маляваў,
На палітры - блакітная мара.
Ён красуню-сасну
З моцным дубам звязаў,
Шапаталі лясы:Вось дык пара!
Прыйдзе восень у гай,
Ветрам з дуба лісты
Панясе да страны незнаёмай.
Ты любоў не чакай,
Ой,ня здоляеш ты,
Табе крочыць адвечна зялёнай.
Толькі словы лясоў
Не пужалі сасну,
Яна сябра свайго абдымае:
Зберагу я любоў,
Буду клікаць вясну,
Ён пачуе мяне,акрыяе.
І мастак-вясналюб
Зноў палітру дастаў,
На далонях блакітная мара:
Сто гадоў моцны дуб
Яе стан цалаваў,
Ах,якая дзівосная пара!
Ад вясны да вясны,
У карагодзе лясоў
Падыходзяць да іх усе з паклонам.
І спяваюць яны
Пра святую любоў
Гімн счаслівым маладажонам!
Свидетельство о публикации №112011403124