Матуля

Не ў забаве сваёй аб любові жанчыны,
Гэты сумны напеў шматгалоссем пяю.
Як зарніцу ў нябесах,як крык жураўліны,
Так люблю я матулю маю...

Я на вуснах яе,я ў вачах яе дзіўных
Застануся заўсёды малым хлапчуком.
Хлапчуком неабсяжнай Радзімы,
Ў сэрцы матчыным - зорным кутком...

На падраненых крылах вяртаюцца птушкі
Да старонкі сваёй,да мясцін у сяло.
Ты,як ціхае песня рачулкі,
Веснавога ўзранку святло...

Падзівіся,вакол ажываюць бярозы
І квітнеюць сады каля хат,ні бы сны.
Не глядзі,гэта,мама,ня слёзы,
Гэта кроплі дзіцячай вясны...

Гэта ночы твае,што ты мне даравала,
Гэта рукі твае,як набыткі цяпла.
Як люблю я цябе!Толькі гэтага мала,
Каб вярнуць тое,што ты ў дзяцінстве дала!

Не ў забаве сваёй аб любові жанчыны,
Гэты сумны напеў шматгалоссем пяю.
Як зарніцу ў нябесах,як крык жураўліны,
Так люблю я матулю маю...


Рецензии