Ранняя зима 1997
Ахвяруецца жонцы
Чараўніца мая, Вераніка!
Ты навошта пужаеш людзей?
То ж — не я гэту раннюю зіму паклікаў,
Я не ведаю нават, жыве яна дзе?
Я пайшоў на вайну…
Так спрадвеку вялося,
Што мужы баранілі Айчыну сваю.
Кожны цягне жыцця баразну, —
І дрыготкае сэрца ад болю зайшлося:
Я ўцякаў на вайну,
Каб даспела калоссе
Залатой збажыной, дзе я цвёрда за параўду стаю.
Я ўцякаў,
Накарміў сваё сэрца самлелаю Белаю Руссю,
За сабой пакідаў разнявечаны след,
А за мною сабакі…
І ты, як вяшчунным абрусам,
Снежнай беллю пакрыла мае пуцявіны —
Недалюдзі і ворагі нашай Айчыны
Заблудзіліся ў небнай святой чысціне.
Бо мы ведаем, што без сур’ёзнай прычыны
На зямлі не пачацца ніколі Зіме.
Чараўніца мая… Не, багіня святая!
Толькі ты на зямлі разумееш:
Адзін я!
Зноў застаўся адзін, нібы Одзін,
І ніхто да мяне двух ваўкоў не прыводзіць.
Свидетельство о публикации №112011000132