Вершаваны цыкл 2007-1
1. Легкавыя i грузапасажырскiя
ГАЗ-20
Яшчэ ў краiне студзеню палова
I да суседа не прайсцi – завал, –
А ўжо грукоча майскi карнавал:
Вясна iдзе!вясне, вясне здарова!
Яшчэ грукоча майскi карнавал,
А ўжо людзей страляюць за паўслова;
Яшчэ дзесяцiгоддзе да Хрушчова,
А ўжо палкоўнiк Брэжнеў – генерал.
...сярод калгасаў, дзе раскошай шыфер,
Ды каляiнаў гразi векавых,
Ды бульбянога выкапню старога –
Эмаль, пантонны кузаў, каларыфер,
Фастбэк, эканамiчны рухавiк,
Сярэднi клас, ГАЗ-20, Перамога.
1946
ЗIС-102
Вользе Мiх. Ч.
Панна бела-ружовая, панна бела-ружовая
Ў паралёнавым крэсьле у адкрытым аўто
Скураною пальчаткай дарагою стылёваю
Руль трыма трымае ногцiкамi i смокча "Шато".
– Ах, якая гадзiна, панна бела-ружовая? –
Я спытаў яе, пайшоўшы на сьвядомы паўтор;
Я спытаў сапфiры вадкiя вачэй крышталёвыя,
I глядзiць на гадзiньнiк, i заводзiць матор.
За паўлiнавым вэерам усьмешка спартыўная
Сонцаўспышна застрэлiла мяне, беспартыйнага,
I праз скрыгат старцёрны i цылiндравы стогн,
У артэрыi пырснуўшы растворам калёiдным,
Ружатварнасьць схавалi за вакном цэлюлёiдным,
I панёс вас на поўдзень ад мяне фаэтон.
1939
ГАЗ-13
...Яшчэ здавалася: дагонiм i,
Вядома, перагонiм нават Штаты.
Узор пакуль амэрыканскi ўзяты,
Але ж iмя – палёт, а не тапонiмы.
"Савецкi" й "малады" – яшчэ сынонiмы,
I новае машыны адрасаты –
Народ хай часам i зь сiвымi скронямi,
Але ж i пазытыўны i стракаты.
...Цяпер ты, "Чайка", чорны членавоз,
Пражэрлiвы, тупы i закарэлы.
Дзьве тоны сталi, хрому цэлы воз –
Прадукт бюракратычнай норматворчасьцi
Нам, пралетарам, вораг састарэлы,
I мы прыйшлi здымаць цябе з вытворчасьцi!
1959-1981
ЗАЗ-968М
Ты ў горадзе маленькi i нямаркi,
Адно мяшкi цягацьмеш на гарбе –
О ЗАЗ! Адкiнь свой сорам: на табе
Мы абганялi нават iншамаркi!
У вёсцы вечар. Ты спынiў свой бег.
Я памятаю тут усё: i парк, i
Бабулiну гарбату без заваркi,
I цар-гароха ў дзедавым iлбе.
Адпачывае Запарожац верны.
Глядзi: заднематорны i дзьвюхдзьверны,
Чырвоны i нiзенькi – як спорткар!
О так, ён сёньня выцiскаў сто дваццаць.
Ня верыш? Зазiрнi мiж фар, у твар, –
I нават рухавiк ня трэба мацаць.
1979
ВАЗ-2108
Калi ты, панiчок, функцыянэр
I срэбная цябе цiкавiць зорка –
Шыкоўна вытанчаная "васьмёрка"
Суцiшыць небясьпечны той намер.
Калi ж пра маладых iдзе гаворка,
Week-end i трэба baby на plein-air –
То спадабацьмецца, ужо павер,
Спартова-маладзёжная "васьмёрка".
…зубiлы (не цьвiкi) аўтавыстаў
У перакладах Гоблiна i Орка
Вярталiся да нас з усiх краiн.
Пярэднепрывадны пацанскiм стаў…
Цяпер на iх глядзець – у сэрцы горка:
Быў першы нах, а выйшаў першы блiн.
1984
ВАЗ-1111
О састарэлая ад нараджэньня
Даўгачаканая "Ака"!
Цягнi мяне, сям'ю i угнаеньне
Паловаю рухавiка!
Дзiцячая пэдальная бiбiка,
Цi ж так i будзеш жаласна бiбiкаць
Пад сракаю пакупнiка?
1988
"Дуэт"
Сярод астатнiх гарадзкiх машын
Ён жыва нагадае мастадонта.
Квадратны радыятар – мара артадонта.
Сьляпыя фары просяць дзьвюх цаглiн.
Цяжкiя формы зь безданi вякоў
Прыйшлi, салён абiты скурай нехарошай.
Убогая савецкая раскоша
Тут вiдавочная з усiх бакоў.
А хто судзьдзя? Аб гэтае гадзiне
Усё адносна ў нашае краiне,
А калi гэтак – чым ёсьць прыгажосьць?
Яна не гаспадар, а рэдкi госьць,
Яна хаваецца па цэлым сьвеце
I вось цяпер знаходзiцца ў "Дуэце".
1999
ГАЗ-31105
На "Волзе" перамены: храмаваны
Паставiлi прыгожы перадок,
А новы рухавiк – любы яздок
У гэткi шпаркi будзе закаханы!
А колькi рознай моднае абвескi
Дызайнэрамi зроблена было…
На саракагадовае друхло.
2005 (1968)
2. Аўтобусы i тралейбусы
ЗIУ-5
Танi Грыцук
Сто дзесяць на тралейбусе? Рэальна!
А першай ночы вулiцы пустыя.
Сядайма, будзе восеньскае ральлi.
Уночы золка – кроў у венах стыне.
Што будзе праз квартал – для нас ня тайна,
Але ня сёньня замаразкi тыя.
Сябры-паэты, дзеўчын запрашайма
На рандэву ў авiяцыйным стылi!
Тарпэда з алюмiнiю i сталi –
Лядашчыя стылягi на машыне
Спрабуюць абагнаць, але даваць iм
Надзей на перамогу мы ня сталi:
За пяць хвiлiн наўсьцяж прашпэкт прашылi,
Начны прашпэкт у 59-ым.
1959
ЗIС-154
Смалiў на ўвесь раён, на сьвежыя хрушчобы.
Быў камфартабельны, як вам вядома з кнiг,
Але сухотныя двухтактныя вантробы
Аж захлыналiся, а сiлы ў колах – фiг.
Савецкi джы-эм-сi, яскравы прыклад спробы
Асвоiць без штаноў тэхналагiчны пiк, –
Не атрымаўся ў нас. Гаворым без шкадобы,
Бо сорак год таму смуродны монстар знiк.
Рабiлi гаражы, перараблялi ў тыры,
А найчасцей былi бясплатныя сартыры
Або металалом – вядомы пералiк.
Нi скаргаў у ЖЖ, нi здымкаў у мабiле:
Хто помнiць ЗIС – або ў маразьме, цi ў магiле,
А з нашай памяцi смуродны монстар знiк.
1947
3. Грузавiкi.
АМО-Ф15
Я выпускаю самаход.
Завод гудзе, як параход.
Я выпускаю АМО.
Яно гудзе таксама.
Я выпускаю самакат,
Якi грымiць, як вадаспад.
Паўсюль вiсiць рэкляма.
Яна грымiць таксама.
А наш савецкi наркамат,
Ён хоча закупiць Фiат.
Я выпускаю АМО.
Яно – Фiат таксама.
Прыходжу ўранку на завод
I выпускаю самаход.
1924
4. Спартовыя канструкцыi
ЗIС-112
Шаша пустая. Месяц сакавiк.
Паэт блыхасты i з няголенай башкою
Ледзь поўз паўз лес бяссоннаю хадою,
Учуў у цiшынi далёкi зык.
То з далягляду па-над пушчай i раллёю,
Нiбы зiхоткi хуткасны цягнiк,
Ляцеў цяжкi купэйны легкавiк
У цэль блакiтна-белаю стралою.
Магчыма, панна з даваеннага панно,
Што белай ружаю ў шато была ўся,
Iмкнула, не кранутая вайной?..
Але ж пакуль герой узняць руку збiраўся –
Экспрэс ужо даўно быў знiк.
Шаша пустая. Месяц сакавiк.
1951
5. Аўтамабiлi павышанай праходнасьцi.
ЛуАЗ-969
Панна бела-ружовая, панна бела-ружовая,
Забiрайцеся сьмела ў мой шыкоўны ЛуАЗ,
Балiстычнай ракетай двухзпаловайразоваю
Скарыстайцеся гэтай, бо жадаю я вас.
О, не-не, не хавайце ногi бела-ружовыя,
Уздымаючыся ў здыхлы стары тарантас,
Бо сядушка мазутная, дый i дзьвёркi iржавыя
Могуць тонкую вопратку пахезаць на раз!
Пакажу вам за горадам краявiды прыродныя.
Мы пачнём кэмэл-трофi скрозь кусты агародныя
I пад скрыгат падвескi ды спалоханы стогн
Паглядзiм, што схавана пад замком цэлюлёiдным,
На сьпiдомэтар пырснуўшы растворам калёiдным…
То сядайма ж, сядайма ў мой гнiлы фаэтон!
1969
ЗIЛ-157КД
Даўганосы ЗIЛ, лысая кабiна,
Сорак пяць гадоў слухае краiна
Выкапнёвы ма-
рудны
нiжнi
клапан,
Твой драўляны борт, шыну сiвалапую.
Твой дубовы руль, лысая кабiна,
Здольны правярнуць прыгажун-мужчына,
Ну а прыгажуня будзе быццам лялька,
Бо ня маеш ты гiдраузмацняльнiка.
Ты сустрэўся нам, лысая кабiна:
Шкандыбаў па вулцы; быў мiнулы год,
Правiнцыйны горад, позняя гадзiна.
Дзе цвiце прыродка,
лодка i малодка,
Там яшчэ прыдасца i твая лябёдка,
Скамянелы ЗIЛ,
усюдыледзьвеход.
1978 (1958)
ВАЗ-2121
У тых лясах, дзе пешкi я хадзiў,
Цяпер часьцей на джыпах перасоўваюся:
I боты неяк долей так захоўваюцца,
Дый i язды – у межых трох гадзiн.
Якi абраць? А проста ўсё. Глядзi:
УАЗы ды ЛуАЗы ледзь пасоўваюцца –
То, адпаведны, родны кут ахоўваецца
На ВАЗ-2121.
Хай забярэцца ўсюдыход савецкi
Ўгару вышэй, чым "Мэрсэдэс" нямецкi,
I прадзярэцца праз усе лясы,
Каб з годнасьцю назвацца насамсправе
У нашым чорна-белым аўтапраме
Пачаткам самай белай паласы!
1977
Свидетельство о публикации №112010900442