На рынку
У мароз –
Багаты студзень…
Гандляр увішны
Грэе нос…
Таўкуцца людзі…
Чарэшні – колам –
Па 500
Тутэйшых тысяч.
Мужык вясёлы
Сцішыў ход ,
Адчай на пысе.
“Не бачаць дзеці
Гэткі цуд...
Ну і прысмакі!
Вось бы прынесці
Ім крыху -
Хоць за адзнакі!
А ну, адваж мне -
Ды на ўсю
Маю зарплату!
Я – хлопец мажны –
Данясу
Мо як дахаты.
Хай знаюць людзі,
Што Ігнат –
Заможны самы!
(Хоць там і будзе –
Акурат
Два кілаграмы)…”
Паэтычная старонка Таццяны Дзям'янавай www.lightynna.ru
Свидетельство о публикации №112010708733