Верш 2008-1

Вочы як нэктар,
Ножкi трэба пiць –
Сэрцам да Марыны я гарачы.
Ўсё жа не ляцiць
Мой лятучы шар –
Выйце, мае вершы, па-сабачы!

Лепшая з хацiн
Мiлы твой палац,
У вакне нiбыта як цароўна.
Сэрцам я палаць
Буду ўсё ж адзiн.
Выйце, мае вершы, усё роўна!

Злосны мэнэстрэль,
Замку вартавы,
Мне на пеўчы хвост насыпаў соды.
Сёньня варта выць,
Выйсьцi на дуэль.
Выйце, мае вершы, як заўсёды!

Сотнямi караль
Сыпай, iнструмэнт,
Ты мая дубовая бандура!
У радкох сырвэнт –
Родны Правансаль.
Выйце, мае вершы трубадура!!!


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →