Пачакай! Не знiкай!
Не знікай!
Без цябе спахмурнелае сонца
Кане ў ноч -
Ласку воч
Назаўсёды схавае ў імгле.
Не бяжы
Ад душы -
Падары пажыццёва бясконцасць
Цёплых слоў,
Што любоў
Надыктуе аднойчы табе!
Не сумуй!
Не крыўдуй!
Для мяне ты - найлепшая ў свеце!
Да цябе
Я сябе
Аніколі вось гэткім не знаў!
Не спяшай!
Не знікай!
Хай абоім нам шчасцейка свеціць
І заве,…
І пяе…
Дзіўны водар квітнеючых траў!!
А калі ж
Ты збяжыш
Ад мяне за мяжу небасхіла
Ў змрочны цень,
Там, дзе дзень
Сумна тушыць усмешку сваю,
Хай з табой
Будзе мой
Вечны боль,... і жыццёвая сіла,...
І святло
Ціхіх слоў -
"Я іду за табой,... бо люблю"...
Паэтычная старонка ТАццяны Дзям'янавай www.lightynna.ru
Свидетельство о публикации №112010704542