вайна

Зноў падрываюцца міны.
Кругом сталяніна. Вайна.
Цякуць крывавыя віны,
А я ў баі адна.

Ні ружжа, ні стрэл пры запас.
Ды толькі чую ўсё вас,
Што ляжаць пада мною
Мёртвыя ў зямельным гною.

І стоне зямля, і стоне,
Далоні жжымае ў мальбе.
Хтосьці спявае ў полі,
А хтосьці ляжыць у труне.

Вунь вёскі гараць і людзі.
Жывёлы ў хлявах гараць!
Сціхла - прастрэляны грудзі.
У карніка рукі дрыжаць.

Дзяўчына ў светленькай хустцы
У лес уцякае. Змагла
Глянуць у вочы птушцы
Ды каля леса злягла.

Я тут жа бягу да дзяўчынкі.
Гляджу, яна ляжыць на траве.
Маўчыць, з канца хусцінкі
Кроў сцякае к зямле.

А вочы ўсё ж адкрыты,
У неба глядзяць, глядзяць...
Яна не адна забіта,
Ды кулі ў бой ляцяць.

Я гладжу малую галоўку,
І плачу над целам яе.
Не зберагла сяброўку,
А птушка ёй ціха пяе.

Так страшна, так страшна
Ў полі, калі адна ў траве.
Загінуў, глядзіць адважна,
Як птушкі ляцяць у сініве.

Я ведаю, будуць помніць
Нашчадкі зямлі яе.
Каля лесу трава гамоніць,
Пра тое, як птушка пяе.


Рецензии