Дзiвак
І вату бялёсую ем.
Бяскрайнім блакітам глыбокім
Фарбую шурпатасці сцен.
Я радасць зліваю ў бутэльку,
Каб часам маркотным адпіць,
Душой пазіраю ў люстэрка
Затым, каб свой твар не забыць.
Гасцінец мне не даспадобы –
Люблю я па краі хадзіць.
Я з хібаў складаю свабоду,
Каб гэткі тавар не набыць.
Віюся упартай сцяжынай
Па грэбні зыбучых пяскоў,
Дзе ў лапцях, дзе з голаю спінай
Спрачаюся з воляй багоў.
Бягу па гуллівай пустэчы,
Каб крокамі рэха дагнаць,
Спакоем маўклівым, адвечным
Сціраю турботаў пячаць.
Старонкі скрыпучыя вёснаў
Гартае няўмела рука,
Шукаючы тых, мабыць, кроснаў,
Што шчасце саткуць дзівака…
Свидетельство о публикации №112010404616