Карагод вечнасцi
Маршчыннем засеены твар!!!
Дай мудрасць сваю чалавеку,
Што снедае марнасцю мар.
Дай моцы сваёй і умення,
Каб роўна па сцежцы ісці,
Каб міра ліхога адценні
Адрозніць ад ліха вайны.
Спакою свайго і увагі
Ты лусту адрэж для таго,
Хто спрытным скачком без развагі
Захоча махнуць праз Дняпро.
Імкненнем сваім падзяліся,
Цябе што вяло столькі год.
І зноў маладосцю вярніся,
Каб боскі пачаць карагод...
Свидетельство о публикации №112010404577