Невыпадковасць
Калі спаткаў - Невыпадковую.
І побач з ёю Снег пабег,
Забыўшысь на сустрэчы новыя...
Яна здаўна не носіць шапкі -
Да валасоў туліўся мякка.
Разносіў белае святло
Па чорным тонкім паліто.
Кранаў за вейкі-павуцінкі;
Найпрыгажэйшыя сняжынкі
Здымаў, бы зорачкі, з нябёсаў
І на далоні ёй прыносіў.
На плечы хустку напарушыў,
Пяшчотна так кусаў за вушы
(Сказаць па-праўдзе, меў намер
Залезці ёй і пад каўнер...).
І цалаваў. Марозны, золкі,
Халодна-цёплы. Доўга-доўга...
=======================
Невыпадковая - уся ў снежнасці - нетаропка ішла дадому. А людзі побач куталіся ў шалікі, хаваліся ад восені ў парасоны і чакалі сваёй невыпадковасці.
16.10.10
*верш на беларускай мове
Свидетельство о публикации №112010401762