Его Усатому Величеству
Гэй! Гэй! Глядзі на мяне,
І адкажы мне на пытанні мае!
Хто ты такі, каб выносіць прысуд?
Адкуль зваліўся на маю галаву?
“Я самы чэсны з усіх,
Я прадаю трахтары,
Расейскай нафтай сам сабе
Намаляваў я вусы.
Міня здзесь Бацькай завуць,
Міня ні ў чым упракнуць,
Я самы чэсны - я яшчэ разок
Для вас паўтарусь”.
Хто гэта там у натоўпе стаіць?
Незразумелы твар вусаты усё нешта крычыць.
Сабраў вакол сябе бязмозгі “АМАП” –
І таньчаць разам – крок наперад, два крокі назад.
“Я самы чэсны з усіх,
Я прадаю трахтары,
Расейскай нафтай сам сабе
Намаляваў я вусы.
Міня здзесь бацькай завуць,
Міня ні ў чым упракнуць,
Я самы чэсны - я яшчэ разок
Для вас паўтарусь”.
Гэй, бармалей! Паслухай мяне!
Усіх адразу не згнаіш у турме!
Ты маеш нас цяпер, але прыйдзе час,
Калі цябе займее кожны з нас!
Жалобна вусны дрыжаць:
“Дзе можна грошай узяць?
Каб у краіне сінявокай
Яшчэ пакіраваць…
Я адшчапенцаў прыжму,
Ўсім адарву галаву
І жэстачайшэ больша трох
Збірацца запрэшчу!”
Свидетельство о публикации №112010200911