Байка 1999-1
Едва лишь скорбный гимн
Я начинаю,
Для хохмы газы с треском
Выпускаю.
А. Добряков
Бульдазэрыстцы Клеапатры, якую таксама прыдумаў я.
З Морам Ружовым побач
iснавала
калiсь
пустыня,
якую
спрадвек займаў
старажытны народ
унiтазы,
скакаў па ёй на ўсю моц.
Маладыя прасiлi пусьцiць iх
за гушчар калючага дроту вакол.
Вось адказ iм:
«Мы старыя, iржавыя. Шмат i
горача
жылi на сьвеце
i ведаем:
там,
за дротам, сустракаюцца людзi.
Гэта моцны ды страшны народ.
Не жывiце iлюзii,
што атрымаеце
ад
iх
нешта лепшае ад сьмерцi».
Але адзiн
малады ўнiтаз,
на ймя Васiль,
быў надта самаўпэўнены.
Канешне,
дазволу прасiць
не пачаў ён у бабулi зь дзядулям.
Набраў
хуткасьць -
дый скокнуў праз дрот з ТАКIМ —
на ўсю пустыню -
ГУКАМ…
I ўбачылi людзi Васiля
i адкуль ён прыляцеў
i пайшлi ўсiм калгасам на месца на тое вайною
(потым ужо ўцямiлi,
была што яна
марною,
кожны першы ўнiтаз бо,
пабачыўшы людзей,
звар'яцеў).
Была адна але
чыстая
душа
Натальля,
не пайшоўшая вайною.
Ну,
i
пакахалi
адно аднаго.
Яна
яму —
аб паэзii
распавядае, а ён яе за гэта
катае
па лесьвiцы.
I вось ужо людзi
з вайны
зь мiльярдам унiтазаў
бачаць,
як
Васiль з
Натальляю
цалуецца…
Вырашылi жорстка людзi:
ну,
у турму яго,
яе — ну, куды?
У КАНЕЦ, мой дружа.
Вось так вось.
Х Х Х
Гэтая байка —
амаральная цалкам.
Свидетельство о публикации №112010208108