Верш 2011-1

Рэцэпт

Каб стварыць новае мастацтва,
вазьму дваццаць Iльлёў Сiнаў,
дваццаць Зьмiтроў Плянаў,
дваццаць Арцёмаў Кавалеўскiх,
дваццаць Сержаў Мiнскевiчаў,
дваццаць Юрасёў Барысевiчаў,
нуль Валянцiнаў Акудовiчаў,
трыццаць Сяргееў Патаранскiх
i дадам
дванаццаць раз'юшаных Бахарэвiчаў.
Жыбулямi i Вiшнёвымi карыстацца ня буду.
А пасьля
на пустую пляцоўку
пушчу Ламаносава
альбо Хадановiча.


Рецензии