Верш 1999-2
«О вероломство,
имя тебе — женщины...»
Па-над кiлбасой,
якою пахне часнок,
думкамi патрэбнымi,
што чэша iзноў
розум мой,
у iм памiж iмi
зьявiлася ты
i просiш: «Падкажы мне,
што ды як, калi,
куды i ад каго», —
дакладна ня вельмi,
за сэнс —
грудзямi.
Табе я за пытаньне,
канешне,
удзячны,
але як адказаць?
Рэзультат —
адмоўны:
ты зьнiкаеш,
я яшчэ зачараваны,
ляпаю вачыма
мацней, як у далонi,
а думка пра цябе — ужо
у вечным шанаваньнi,
i думка пра яе,
i далей — вачэй да болю.
Свидетельство о публикации №112010207822