Чаканне
Вуліца, кавярня, "добры вечар"
Неяк па-дзіцячаму спакойна
Не кладзе ніхто рукі на плечы
Стала нат дасяжнае замежжа
Мне адразу светлым і далёкім
Ранак забіваецца ў каве
Ты глядзіш як прывід сінявокі
Горад змарнаваны ў чаканні
Вочы пасівелыя ад стомы
Я як цень - адвечны, нерухомы
Ты - надзея вечнага кахання
Можа ўсё-ткі спраўдзіцца чаканне?
Свидетельство о публикации №112010200549