Верш 2007-6
Дайце мне хоць хто-небудзь
Чыстай жывой вады,
Дайце мне хоць хто-небудзь
Долi бяз гора-бяды.
Дайце мне хоць хто-небудзь
Дах, якi кожнаму трэба, —
Дайце мне хоць хто-небудзь
Мора празрыстага неба.
Дайце мне хоць хто-небудзь
Годна жыцьцё пражыць,
Дайце мне хоць хто-небудзь
Голас, якi не дрыжыць.
Дайце мне хоць хто-небудзь
Мару, якой не зракуся, —
Дайце мне хоць хто-небудзь
Шчасьця для Беларусi.
Дайце мне хоць хто-небудзь
Колькi глыткоў каханьня.
Буду я пiць да раньня —
Дайце мне хоць хто-небудзь!
Свидетельство о публикации №112010204660