Верш 2007-5
Цi помнiш яшчэ ты мяне?
У дзень нашай першай сустрэчы
Зiма саступала вясьне.
Я йшоў цераз пляц Перамогi
Ды раптам пабачыў: Яна,
У нiзкiм сьляпым пераходзе,
У чорных блiскучых штанах.
Ты гутарыла па мабiле.
Твой голас на дзею натхняў.
«Якая цудоўная срака!» —
З табой я знаёмства пачаў.
Табе было трэба сьпяшацца,
А я даганяць не схацеў.
Бадзяюся месяц па пляцы —
Нi разу, аднак, не сустрэў.
Дзяўчына з прыгожаю срачкай,
Ня ведаю, дзе ты жывеш.
Таму i прашу: адгукнiся,
Як толькi пабачыш мой верш!
Свидетельство о публикации №112010204613