Верш 2007-3
(Н. Б.)
Далося цяжка гэтае рашэньне,
Але далося. Не пускай саплю.
Нажнiцы перакладзены з кiшэнi
Ў руку. I я пайду, i я зраблю!
За мною не хадзiце, не хадзiце,
У сьпiну не глядзiце, не глядзiце,
Бо я iду кастрыраваць ката.
Я пагаджуся, коцiк быў прыкольны
Ад носу да пушыстага хваста.
Спынiцца, паглядзець на рух павольны
Цi лепей лапаць лапу – лепата.
Але мiж намi подых навальнiцы,
I трэба мне адразу навалiцца
I гэтым днём кастрыраваць ката.
Тамтамам сэрца ў галаву дало мне.
Я скокнуў на ката, нiбы з маста.
Спрыт, цiск, пiск, скрып — i яйцы на далонi,
I толькi кроў, што кропле з-пад хваста,
Нагадвае, хто быў маёй царыцай.
Iду дахаты. У руцэ — нажнiцы,
Якiмi я кастрыраваў ката.
Свидетельство о публикации №112010204569