Верш 2007-2
Салют, антынародныя артысты!
Усе вы, галубочкi, тут харысты —
Адчуйце сольны голас салаўя!
Якi праб'е любыя экскрэмэнты,
Што панаклалi гора-канкурэнты.
Камандаваць парадам буду я!
Гэй, партызаны, гора-парадысты!
Адпачываюць вашыя юрысты:
Радзiма дарагая ўся мая.
Я на канi – вучыцеся, студэнты.
Я дам магчымасьць пакiдаць камэнты.
Камандаваць парадам буду я.
Няхай абсьцёбваюць мяне раз трыста,
Няхай малююць карыкатурысты,
Што я пачварына агiдная.
Схавайце па кiшэнях аргумэнты,
Бо вы ж ня донары — рэцыпiенты.
Камандаваць парадам буду я.
Так што... ну-ну, давайце мне парады,
Як вы б арганiзоўвалi парады,
Але ж — мы людзi рознае пароды.
Камандаваць парадам буду я.
Свидетельство о публикации №112010204549