Хроники памяти

ХРОНіКі  ПАМЯЦі.

Канчаецца жыццёвы шлях
у кожнага калісьці…
Ці ты – стары…
Ці ты – пішчыш яшчэ ў калысцы…
Але, вось толькі...
Ці – прэзыдэнт ты,
ці – жабрак...
Канец у кожнага – аднолькавы.
А розніца...
Яна ўсёткі – ёсць !
Па справах па тваіх табе ў памяці людской уздасцца...
Жыхар на гэтым Сьвеце ты?
Ці – “госць”?
У Памяці народнай
якім табе застацца ?
Ці – попел ты, згарэўшага жыцця...
Развеяла – нічога...
Як – ня жыў.
Ці – працаўнік,
і грошык, з працы набыцця,
у скарбніцу Радзімы палажыў...
Ці – усё дабро людское да сябе падгроб.
І  што не “з’еў”, дык проста надкусіў,
нікому каб...
Сабе, а не ўсім !
І што...
Багацце забярэш у гроб ?..
Ці – хлусіў людзям.
Абяцаў і не рабіў нічога.
І - помер.
Вось такі жыццёвы гумар...
І, вось ты - "праваслаўны-атэіст",
стаіш прад Богам.
Пахлусь Яму,пахлусь...
Не пройдзе нумар !

І кожны ж  з нас
прыходзіць да Жыццёвае мяжы...
Не, шурык,
не падвязуць цябе да Бога ў лімузіне.
А час смяротны...
Ён – наступіць.
І прыйдзецца на Вагі-Божжы палажыць
усё што "нарабіў".
Нічога не схаваеш.
...і ведаеш, як Ён з табой паступіць?
Як з дрэнню.
Бо ў памяці людской -
бастард ты,а ня божы сын.
Бо ты - нашчадак Сатаны !
       …+…
(29 снежня 2011г.)
 


Рецензии
Уважаемый Олег! Я полностью согласна с Вами: конец у всех один. Для смерти санов нет, каждый уйдёт туда в свой срок неимущим, с собой ничего не заберёшь. Разница только в памяти народной: кто-то умрёт в неизвестности, а кто-то и после смерти будет живее всех живых. Это в зависимости от того какой след после себя оставит человек.

С наилучщими пожеланиями и с уважением к Вам и Вашему творчеству:

Ольга Клео   12.01.2012 02:57     Заявить о нарушении