Сэрыял 2011-2
сэрыял
Аднойчы Вiшнёў,
Барысевiч
i Вольга Драздова
пасьля iмпрэзы
пайшлi папiць пiва
як раптам сустрэлi
ЮРАСЯ ГАМАНЦА!!!
Аднойчы Мiкола Мятлiцкi
хадзiў выбiваць кавёр
цi дакладней
дыван
альбо кiлiм
як раптам сустрэў
ЮРАСЯ ГАМАНЦА!!!
Аднойчы Гаспадынiч
напаткаў Патаранскага
i яны разам пайшлi
у аддзел паэзii
як раптам сустрэлi
ЮРАСЯ ГАМАНЦА!!!
Аднойчы Вiктар Шнiп
сядзеў дома
i пiсаў баляду
як раптам
яму патэлефанаваў
ЮРАСЬ ГАМАНЕЦ!!!
Аднойчы Вiктар Праўдзiн
думаў аб тым
цi не пара яму набываць
шампунь для вусоў
як раптам
яму патэлефанаваў
ЮРАСЬ ГАМАНЕЦ!!!
Аднойчы Вiка Трэнас
ладзiла iмпрэзу
як раптам туды прыпёрся
ЮРАСЬ ГАМАНЕЦ!!!
Аднойчы Лупасiн
сядзеў у кантакце
i клеiў малалетак
як раптам у сябры пагрукаў
ЮРАСЬ ГАМАНЕЦ!!!
Аднойчы Мiкалай Чаргiнец
сядзеў у пад'ездзе
i слухаў на мабiле
Кацю Самбуку
як раптам сустрэў
ЮРАСЯ ГАМАНЦА!!!
Аднойчы Вася Пешкаў
пiсаў фiласофскi трактат
у майстэрнi Дзянiса Кандрацьева
пра аўтаэратызм
як раптам прыйшоў
ЮРАСЬ ГАМАНЕЦ!!!
Аднойчы Людмiла Рублеўская
сабрала суполку
«Лiтаратурнае прадмесце»
на Лысую Гару
як раптам у электрычцы натрапiўся
ЮРАСЬ ГАМАНЕЦ!!!
Аднойчы нейкая бяляўка
з другога курсу
пiсала курсавiк
на катэдры тэорыi лiтаратуры
як раптам высьветлiлася
што ён
ПРА ЮРАСЯ ГАМАНЦА!!!
Аднойчы Хадановiч
запрасiў усiх
на перакладнiцкую майстэрню
каб заслухаць маладога перакладчыка
як раптам высьветлiлася
што гэты перакладчык —
ЮРАСЬ ГАМАНЕЦ!!!
Аднойчы Леанд Галубовiч
пiсаў рэцэнзiю
на паэтычны зборнiк
ЮРАСЯ ГАМАНЦА!!!
Аднойчы Ганна Федарук
хацела пайсьцi замуж
за маладога лiтаратара
як раптам высьветлiлася
што гэты лiтаратар —
ЮРАСЬ ГАМАНЕЦ!!!
Аднойчы Вiктар Жыбуль
i Джэцi
ледзь-ледзь не ўзялi
ў гурт «Засралi казарму»
ЮРАСЯ ГАМАНЦА!!!
Аднойчы ў галерэi «Ў»
прэзэнтаваў iнсталяцыю
ЮРАСЬ ГАМАНЕЦ!!!
Аднойчы . . .
. . . . . . . . . .
. . . . . . . . . .
. . . . . . . . . .
(ЮРАСЬ ГАМАНЕЦ!!!)
Свидетельство о публикации №111122900403