Свет, створаны для мяне...

А што, калі гэты свет
быў створаны для мяне,
Каб я нарадзіўся тут,
вучыўся, марыў, кахаў,
Каб я свой пакінуў след
малюнкамі на акне,
Зямлю збярог ад пакут,
абараніў ад граха.

А што, калі гэты свет
быў створаны для мяне?..


Рецензии