ЦЫКЛ Душы сумотам застал сь...

 
  Увазе маіх родных і знаёмых,аддаю два вершы ад уражання
 паездкі на Радзіму.
 

               1.

  Душы сумотамі засталісь,
  Палынам горкім,развітальным,
  Старэнькай маці плач і жалі,
  Туман асеньскій на світанні.

  З сабой у дарогу толькі здолеў
  Забраць былога камяні:
  Сляды юнацства,лесам,полем -
  У мае заставшыяся дні.

                -3.11.11

               

                Куму і куме малашанка пасвячаецца.

          КАЛІ МЫ БЫЛІ МАЛАДЫМІ.

  Не дзеля гонару,красы,
  Прамову гэтую вяду,
  Пра незабывныя часы,
  Якія памяццю знайду;

  Калі мы былі маладымі
  І няврымслівымі бо ртуць -
  Жыцця нас не пужалі схілы,
  А напярод - лень заглянуць,

  Здавалась глупствам,недарэкай,
  Навука цьвёрдая бацьков,
  Жыццё - празрыстым і бяспрэчным,
  Як шлях між шчасцем і бядой,

  Калі мы былі маладымі -
  Ад сэрца бегла шпарка кров,
  Дзявчаткі - здані незямныя,
  Спакой нам рушылі і сон.

  І не аднойчы - вось здавалась,
  Яно і шчасце,і любов,
  І не аднойчы прынімалась
  Адставка сусветнаю бядой.
  ...........................
  Калі мы былі маладымі...

                -4.11.11

 

      







      











    


Рецензии