У цудо ны час запальваецца лямпа
У цудоўны час запальваецца лямпа.
У суцяшальныя пяшчотныя вячоркі.
І цішыня такая, што пачуеш,
Як падаюць лунаючыя пёркі.
Цудоўны час, калі ледзь-ледзь прыкментна, ціха
Вяртаецца каханая, як мара,
Як лёгкі дотык ранішняга брызу...
Так мякка, так лагодна.
Яна маўчыць – але я разумею
Яе душу і нават адчуваю
Яе святло, яно наўсцяж хвастае.
Яе я вочы вуснамі кранаю.
У цудоўны час запальваецца лямпа.
І ўваскрасае наша абяцанне
Пра дзённае ўзаемнае каханне.
Пра шчырасць, глыбіню яго й пяшчоту.
У размовах пра абыдзеныя рэчы:
Сарваны плод, што выспявае ў садзе,
Пра кветкі, што квітнеюць між імхамі...
І раптам сэрца замірае ў хваляванні,
Калі знаходзіш на старой паліцы,
Як успамін аб выцвілым прызнанні,
Старую занатоўку.
пераклад з французскай мовы Чорны Дрозд
Свидетельство о публикации №111122010515