Трансфармацыя прымитыу

 Напэўна, за грэх ці за кпіны нябёсам,
За смеласць смяяцца з глыбокай тугі
 Цябе надзяляюць крывёю бялёсай
І правам не моцна трымацца зямлі.   

Не дай жа вам Бог адчуць вольнае сэрца,
 Што больш не крывавіць і больш не баліць,
І мару, парэзанай у плоскай талерцы,
Душу без магчымасці шчыра любіць.   

Захочацца плакаць – ды слёзаў не маеш,
Захочацца дзікім сабакам брахаць!..
Такое, бяздарны паэт, адчуваеш,
Калі развучыўся кахаць. 


Рецензии