Не...

Нечаканы, некаханы,
Не забiты, не жывы.
Не далучаны да волi,
Не пакiнуты зямлi.

Не занесены у сэрца,
Каб заблытацца у сабе.
З боку сонечных праменяў
Не сагрэты. Не, дык не.

Не пакiнуты за светам.
Не у цемры, не ўначы.
Дзесць памiж жыццём i смерцю
За маёй душой сачы.

Не шукай мяне у завеi
Шэрых i бясконцых дзён.
Я застаўся толькi ценню,
Трапiў я да ёй у палон.


Рецензии