Гавораць, гэта ужо зiма
А мне здаецца – дзень вясенні.
Нібы не снежань – светлы май
Сыходзіць з неба блаславеннем.
І не сняжынак мітуснёй,
А завірухаю пялёсткаў
Гуляе ветрык над зямлёй.
Неверагодна! І дзівосна!
Я бачу цуд: не снегапад –
Вачам і сэрцайку забава,
А малаком заліты сад
І зацярушаныя травы.
Душа святлее ў мілаце,
Нібыта ў храме – ад прычасця…
Вакол – зіма.
А ўсё цвіце
І патанае ў белым шчасці...
7.12.2011
Свидетельство о публикации №111120806980