***
Ці, можа, дружа, што забыў?
Навошта гэты твой парыў,
Не кліча больш мяне дарога.
Зіма ўжо стукае ў акно...
Настойліва, халаднавата
Прыліпне снег да шкла, як вата,
І свету нават не відно.
Наўрад ці будзе нам лягчэй,
Калі прызнаюся ў каханні,
Калі ўранні, пры спатканні,
Не адвяду ўбок вачэй...
Свидетельство о публикации №111120700275